close
Перайсці да зместу

SCART

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Image
Штэкер SCART

SCART (фр.: Syndicat des Constructeurs d'Appareils, Radiorecepteurs et Televiseurs — «Аб'яднанне вытворцаў радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў») — еўрапейскі стандарт для далучэння мультымедыйных прылад, такіх як тэлевізар, відэамагнітафон, DVD-прайгравальнік. Іншыя назвы: Peritel, еўрараздым, Euro-AV.

SCART уніфікуе злучэнне разнастайных прылад, ён аб'ядноўвае ўсе патрэбныя сігналы ў адным шматкантактным штэкеры. У цяперашні час (пачатак 2014 года) прыкладна 2/3 тэлевізараў абсталяваны як мінімум адным раздымам SCART. Праз SCART магчыма перадача аналагавых і лічбавых каманд. Напрыклад, калі ўключыць відэамагнітафон, то аўтаматычна ўключыцца і тэлевізар. Пратакол кіравання відэатэхнікай CEC, які перадаецца праз раздым SCART, дазволіў спрасціць наладжванне рознай тэхнікі праз адзін пульт. Напрыклад, з пульта тэлевізара, можна запраграмаваць відэамагнітафон на запіс у патрэбны час перадачы са спадарожнікавага ці кабельнага лічбавага прыёмніка.

Стандарт не дазваляе далучыць штэкер памылкова. Невялікім абмежаваннем з'яўляецца тое, што патрэбна ўжыць фізічную сілу для злучэння ці адлучэння гнязда і штэкера.

Да з'яўлення стандарта SCART ужывалася вялікая колькасць разнастайных раздымаў, што часта ўскладняла злучэнне прылад, створаных разнастайнымі фірмамі. Адрозненні меліся як у фізічным выкананні раздымаў, так і ў спецыфікацыях сігналаў.

У 1978 годзе ў Францыі быў распрацаваны стандарт SCART. З 1981 году ў Францыі было забаронена прадаваць тэлевізары, не абсталяваныя раздымам SCART. Ужо з 1984 году SCART стаў стандартам у еўрапейскіх краінах.

Image
Распіноўка SCART (гняздо)
PinПрызначэннеУзровень (размах) сігналуУваходнае (выходнае) супраціўленнеАдпаведнасць колерам раздыма RCA, раздым
1Выхад правага гукавага каналу0.2~2В
(0.5В эф.)
<1кОмЗялёны
2Уваход правага гукавага каналу0.2~2В
(0.5В эф.)
>10кОмЧырвоны
3Выхад левага гукавага каналу (ці мона)0.2~2В
(0.5В эф.)
<1кОмЧорны
4Агульная «зямля» для гукавых каналаў
5«Зямля» для сіняга сігналу
6Уваход левага гукавага каналу (ці мона)0.2~2В
(0.5В эф.)
>10кОмБелы
7Уваход сіняга сігналу BРазмах 0.7В75Ом
8U перакл. AV-TV(16:9)0~2В (лаг"0")→TV
9.5~12В (лаг"1")→AV
уваход: >10кОм
выхад: <1кОм
9«Зямля» для зялёнага сігналу
10Сінхрасігнал (Data 2)
11Уваход зялёнага сігналу GРазмах 0.7В75Ом
12Data2 I2C
13«Зямля» для чырвонага сігналу / Агульны C-каналу S-Video
14Data/Clock I2C, агульны
15Уваход/выхад чырвонага сігнулу R / C-канал S-VideoРазмах 0.7В75Ом
16U перакл. TV-RGB (FastSwitch)1~3В (лаг"1")→RGB
0~0.4В (лаг"0")→TV
75Ом
17Video, агульны / Агульны Y-каналу S-Video
18U перакл., агульны для кантакта 16
19Выхад кампазітнага відэасігналу / Выхад Y-каналу S-VideoРазмах 0.7В75ОмСіні
20Уваход кампазітнага відэасігналу / Уваход Y-каналу S-VideoРазмах 0.7В75ОмЖоўты
21Зазямленне корпусу