close
Перайсці да зместу

Галоўная старонка

Праверана
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Артыкул дня

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. Закладзены князем Мікалаем Радзівілам Сіроткам у 1583 годзе паўднёвы захад ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка 1533 года. Да 1599 года ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае палац, замкавыя ўмацаванні вакол яго і вялікі ландшафтна-пейзажны парк.

Нясвіжскі замак — першае бастыённае ўмацаванне так званай новаітальянскай сістэмы на тэрыторыі Беларусі. На час будаўніцтва замак лічыўся адным з самых дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. Быў выдатна забяспечаны артылерыяй, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі. Як фартыфікацыя меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам канцэнтравання прыватнай арміі Радзівілаў. У агульнай планіроўцы і будове заўважная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Цэнтральны корпус, перабудаваны ў XVIII стагоддзі, вылучаецца сваім архітэктурна-мастацкім рашэннем (далей…).

Ці ведаеце вы, што…

Актуальныя падзеі

Дзень у гісторыі

20 ліпеня

Вікістужка